Інтэрфакс: Байцоў «Вагнера» выдадуць Расіі да канца тыдня

12.08.2020 / 20:46

Расіян з ПВК «Вагнер», якіх затрымалі ў Беларусі, да канца тыдня перададуць Расіі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную інфармаваную крыніцу.

«Не выключана, што затрыманыя будуць перададзеныя расійскаму боку для далейшага разбіральніцтва», — сказала крыніца, не ўдакладніўшы, пра што гаворка.

Па словах суразмоўцы агенцтва, мяркуецца, што расіяне «пакінуць Мінск паветраным шляхам».

Nashaniva.com