У Пінску прыхільнікам Ціханоўскай дазволілі правесці пікет каля ямы

06.08.2020 / 19:50

Пінскі гарвыканкам узгадніў прыхільнікам Ціханоўскай дату і час правядзення пікета ў яе падтрымку — 7 жніўня з 10.00 да 16.00, піша Медыя-Палессе.

Між тым, на месцы правядзення прызначанага пікета ў гарадскім парку з'явілася глыбокая свежавыкапаная экскаватарам яма. Даць гарантыю таго, што падчас агітацыі ў гэтую яму ніхто не ўпадзе, арганізатары не могуць.

7 жніўня пікета ў падтрымку Святланы Ціханоўскай у Пінску не будзе.