У Бейруце здарыўся магутны выбух, тысячы пацярпелых

04.08.2020 / 22:21

У выніку магутнага выбуху ў Бейруце, які адбыўся ў аўторак, 4 жніўня, пацярпелі мінімум 2,2 тысячы чалавек.

Па словах міністра аховы здароўя Лівана, колькасць загінулых праз выбух узрасла да 30.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся праз пажар на складзе для петард у раёне порта Бейрута ўвечары 4 жніўня.

Праз выбух у сталіцы краіны пашкоджана палова адміністрацыйнага раёна горада.

Пацярпела мноства кварталаў горада, у тым ліку выбуховая хваля закранула пасольства Расіі.

Huge explosion in Beirut pic.twitter.com/oJfFkwutEI

— Rana M. Harbi (@RanaHarbi) August 4, 2020

A video I received on WhatsApp of the scalr of explosion in #Beirut, confirming it was at the port. pic.twitter.com/bIkcyfsi0o

— Bissan Fakih (@BissanCampaigns) August 4, 2020

Here's a video of the moments following the initial explosion in Beirut before the massive second blast. Appears to be either munitions or fireworks. pic.twitter.com/BPLRi4Nrvs

— Ian Miles Cheong (@stillgray) August 4, 2020

Nashaniva.com