Беларускага пасла выклікалі ў МЗС Расіі праз затрыманне расійскіх баевікоў

03.08.2020 / 17:43

Пасла Беларусі ў Маскве Уладзіміра Сямашку ў панядзелак выклікалі ў расійскае МЗС.

Падчас размовы Сямашкі з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Андрэем Рудэнкам «асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі з нядаўнім затрыманнем у Беларусі 33 грамадзян Расіі».

Расійскі бок заявіў аб тым, што арышт расейцаў быў ажыццёўлены «беспадстаўна і надумана», ён не адпавядае «духу брацкіх саюзніцкіх адносін паміж дзвюма краінамі».

Nashaniva.com