Мінздароўя: Упершыню з пачатку красавіка зафіксавана менш за 100 выпадкаў каранавіруса

03.08.2020 / 13:45

Фота Надзеі Бужан

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 99 выпадкаў каранавіруса. Гэта ўпершыню з пачатку красавіка.

4 красавіка было 89 выпадкаў, 5 красавіка — 122. У маі колькасць выпадкаў штодзень была больш за 900 чалавек.

Усяго колькасць выпадкаў каранавіруса дасягнула 68 166 чалавек.

Выздравелі 62 тыс. 943 пацыенты (+47 за суткі).

Усяго праведзена 1 млн. 323 тыс. 814 тэста (+3838 за суткі)

За суткі памерлі 4 чалавекі (з пачатку пандэміі — 571).

Nashaniva.com