МЗС Беларусі накіравала ноту расійскаму боку ў сувязі з сітуацыяй на мяжы

31.07.2020 / 17:56

Міністэрства замежных спраў Беларусі накіравала ноту расійскаму боку ў сувязі з сітуацыяй на мяжы, паведамляе БелТА.

«У кантакце з расійскім бокам мы спрабуем растлумачыць сітуацыю, — падкрэслілі ў прэс-службе. — Міністэрства замежных спраў таксама накіравала адпаведную ноту з просьбай удакладніць, ці сапраўды зменены парадак перасячэння мяжы».

Нагадаем, 31 ліпеня на расійска-беларускай мяжы на трасе Е30/М1 утварыліся чэргі з аўтамабіляў.

Nashaniva.com