Сіноптыкі: 29 ліпеня — дажджы, навальніцы

29.07.2020 / 07:15

29 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах град, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні, умераны, падчас навальніц парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад +23°С да +29°С, на паўднёвым усходзе +30..+31°С.

У Мінску кароткачасовы дождж, навальніца. Тэмпература паветра раніцай +19..+21°С, днём +23..+25°С, увечары +18..+20°С.

Nashaniva.com