У Бярозе дзяцюк скраў фотапастку, прынёc дамоў і зрабіў сэлфі анлайн

28.07.2020 / 10:12

На тэрыторыі мясцовай звалкі ў Бярозе прапалі тры фотапасткі, паведамляе абласная міліцыя.

Высветлілася, што іх скраў 30-гадовы хлопец. Ён прыйшоў на палігон, пабачыў абсталяванне, зняў яго са слупоў і аднёс дадому.

Дома націснуў на кнопку, пачуў пстрык і ўбачыў сваё фота на экране. Паспрабаваў іх выдаліць, але было позна — фатаграфіі былі адпраўленыя на электронную пошту ЖКГ, і іх адразу атрымала міліцыя.

Хлопца хутка затрымалі.

Nashaniva.com