Паліенку затрымалі пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя «суткі»

27.07.2020 / 19:15

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ «Вясна»

27 ліпеня ў Мінску зноў затрымалі актывіста Змітра Паліенку. Вядома, што днём ён пайшоў у РУУС Першамайскага раёна Мінска для «адзнакі», як гэта ён абавязаны рабіць, бо адбывае пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Па інфармацыі ад яго жонкі Анастасіі Паліенка, з РУУС Зміцер паспеў патэлефанаваць бацьку і паведаміць, што арыштаваны на 15 сутак, якія яму прысудзілі раней. Таксама яна паведаміла, што Зміцер прасіў бацьку забраць ягоныя рэчы з РУУС, якія яму не далі ўзяць з сабой на «суткі».