У Пружанах эфектна ўзарвалі закінутую воданапорную вежу ВІДЭА

25.07.2020 / 10:29

Работнікі МНС дэмантавалі выбухам закінутую воданапорную вежу на тэрыторыі школы ў Пружанах. Аб'ект знаходзіўся за 20 метраў ад будынка навучальнай установы і быў забаронены да эксплуатацыі з 1974 года.

Дакладны разлік работнікаў МНС забяспечылі падзенне вежы ў запланаваны сектар без пашкоджання будынка школы і бліжэйшых збудаванняў.

Nashaniva.com