Макею патэлефанавалі з амерыканскага Дзярждэпартамента і папрасілі расказаць пра выбары

22.07.2020 / 18:39

Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і намесніка дзяржсакратара ЗША па палітычных справах Дэвіда Хэйла адбылася 22 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага дыпведамства.

Размова адбылася па ініцыятыве прадстаўніка ЗША. Макей і Хэйл абмеркавалі надзённыя пытанні адносін Беларусі і Амерыкі, закранулі бягучыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Кіраўнік беларускага МЗС па просьбе амерыканскага боку дэталёва распавёў пра нюансы прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў краіне.

Nashaniva.com