Трамп накіраваў у Кангрэс афіцыйнае апавяшчэнне аб выхадзе ЗША з СААЗ

07.07.2020 / 23:00

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна апавясціў Кангрэс аб выхадзе краіны з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Пра гэта паведаміў сенатар Боб Менендэс у Twitter.

Менендэс заявіў, што Кангрэс атрымаў апавяшчэнне пра тое, што Трамп афіцыйна выведзе краіну са складу СААЗ на фоне пандэміі.

Афіцыйна ЗША пакінуць арганізацыю праз год.

Nashaniva.com