Начны пажар у Гродне: загінуў чалавек, эвакуіравалі яшчэ 21

05.07.2020 / 15:32

Паведамленне аб пажары ў кватэры на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне паступіла ратавальнікам каля 01:14 ночы 5 ліпеня, паведамляе МНС Гродзеншчыны.

У жылым пакоі на ложку знойдзены загінулы гаспадар. У выніку пажару знішчана маёмасць у жылым пакоі, закураныя сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца.

З вышэйшых паверхаў работнікі МНС эвакуіравалі 21 чалавека.

Nashaniva.com