Пуцін назваў памылкай тое, што з СССР можна было выйсці
05.07.2020 / 14:02
Права выхаду рэспублік з Савецкага Саюза было мінай запаволенага дзеяння, Расія павінна пазбегнуць падобных памылак. Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў на тэлеканале «Расія-1», піша tass.ru.
Ён адзначыў, што ў савецкай канстытуцыі быў закладзены ленінскі тэзіс аб праве выхаду рэспублік са складу СССР.
«Вось гэта і ёсць міна запаволенага дзеяння, закладзеная яшчэ ў 1922 годзе пры ўтварэнні Савецкага Саюза», — сказаў Пуцін, падкрэсліўшы, што гэтая норма паўтаралася і ў наступных канстытуцыях СССР.
«Зразумела, падобных рэчаў мы павінны пазбегнуць», — сказаў кіраўнік РФ.
«Я абсалютна перакананы ў тым, што мы правільна робім, што прымаем папраўкі да дзеючай Канстытуцыі. Яны будуць умацоўваць нашу дзяржаўнасць, ствараць умовы для паступальнага развіцця нашай краіны на дзесяцігоддзі наперад», — падсумаваў расійскі лідар.