У расійскага футбаліста трапіла маланка

05.07.2020 / 12:10

Расійскі футбаліст Іван Забароўскі, які выступае за падмаскоўны клуб «Знамя Труда», апынуўся ў рэанімацыі пасля таго, як у яго трапіла маланка, піша lenta.ru.

Удакладняецца, што інцыдэнт адбыўся на трэніроўцы. У клубе выказалі надзею, што з гульцом усё будзе добра. Забароўскага адвезлі ў бальніцу і ўвялі ў стан штучнай комы. 

Nashaniva.com