Мінздароўя: За суткі зафіксавана 273 выпадкі каранавіруса, памерлі 6 чалавек

04.07.2020 / 13:36

У Беларусі на 4 ліпеня ачунялі і выпісалі 50 669 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістравана 63 270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (+273 за суткі). Усяго праведзена 1 059 299 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 418 пацыентаў (+6 за суткі).

Nashaniva.com