Лукашэнка пра існую мадэль: Дзіўна, але апошнім часам усё часцей чую крытыку гэтай формы дзяржаўнага ладу

02.07.2020 / 18:42

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра дзяржаўны лад у краіне, паведамляе БелТА.

«Дзіўна, але апошнім часам усё часцей чую крытыку гэтай формы дзяржаўнага ладу нашай краіны. Я хачу некаторым нагадаць, а моладзь, якая гэтага не ведае, праінфармаваць, што не я ўзяў і манапалізаваў гэтую ўладу, ускінуў на свае плечы непасільную ношу. Тады мы з'яўляліся крывавым абрубкам вялікай дзяржавы — Савецкага Саюза. Ні грошай, ні мукі, каб хлеб спячы, вакол страйкі. І тады я прапанаваў варыянты, не кулуарна, не маючы тады яшчэ ніякай улады. І вы на рэферэндуме, падтрымаўшы мяне, узвалілі на мае плечы гэтую ношу. Як магу, так і нясу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.