НБА адновіцца 30 ліпеня

27.06.2020 / 11:44

Сезон Нацыянальнай баскетбольнай лігі адновіцца 30 ліпеня з удзелам 22 каманд (усяго ў НБА гуляе 30 клубаў). Матчы будуць праходзіць на трох пляцоўках у спартыўным комплексе Дыснея ў Арланда.

У першы гульнявы дзень «Нью-Арлеан Пеліканс» згуляе з «Ютай Джаз», а «Лос-Анджэлес Лейкерс» — з «Кліперс».

Акрамя 16 каманд, якія знаходзіліся ў зоне плэй-оф на момант прыпынення сезона, у рэстарце возьмуць удзел «Сан-Антоніа Спёрс», «Вашынгтон Уізардс», «Портленд Трэйл Блэйзерс», «Новы Арлеан Пеліканс», «Фінікс Санс» і «Сакрамэнта Кінгз».

«Голдэн Стэйт» і «Кліўленд» — фіналісты 2015—2018 гадоў — у рэстарт сезона не трапляюць.

Кожны клуб правядзе яшчэ па восем матчаў у рэгулярным першынстве для вызначэння выніковай табліцы. Старт плэй-оф запланаваны на 17 жніўня.

Рэгулярны чэмпіянат НБА быў спынены ў сярэдзіне сакавіка

Nashaniva.com