«Знесеных ветрам» вернуць на экраны

25.06.2020 / 08:00

Кадр з фільма

Стрымінгавы сэрвіс HBO Max вярнуў для паказу фільм «Знесеныя ветрам», да яго дададуць кантэкст і дысклеймер. Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter.

Цяпер перад паказам фільма гледачоў папярэдзяць, што карціна неаднаразова выклікала спрэчкі з-за рамантызацыі рабаўладальніцкага Поўдня, рабства, а таксама стэрэатыпнага адлюстравання цемнаскурых персанажаў.

Пры гэтым адзначаецца, што даступнасць класічных галівудскіх фільмаў без цэнзуры важная, бо гэта можа заахвоціць гледачоў задумацца пра свае каштоўнасці.

Nashaniva.com