У Гомелі на будоўлі прыціснула плітой рабочага

23.06.2020 / 17:47

Інцыдэнт адбыўся раніцай 23 чэрвеня на вуліцы Ламаносава. Папярэдне ўстаноўлена, што падчас правядзення будаўнічых работ пад адной з бетонных пліт апынуўся чалавек. На месца выязджалі супрацоўнікі МНС. Пацярпелы з траўмамі шпіталізаваны, піша «ЧП Гомель».

Nashaniva.com