У Жлобіне пацыент накінуўся на доктара і хацеў ударыць яго крэслам ВІДЭА

23.06.2020 / 17:04

17 чэрвеня ў прыёмны пакой жлобінскай раённай бальніцы быў дастаўлены п'яны 27-гадовы мужчына. Пры спробе лекара агледзець яго мужчына пачаў скандаліць. Потым кінуўся з кулакамі на медработніка, спрабаваў стукнуць яго крэслам, піша «Новы дзень».

Апошні паспеў націснуць «трывожную кнопку» і да прыезду групы затрымання аддзела аховы аказаў актыўны супраціў нападніку. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі хулігана, які паспеў пашкодзіць медыцынскае абсталяванне.

Завялі крымінальную справу.

Цяпер яму пагражае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.