Цырымонію ўручэння прэміі «Оскар» у 2021 годзе перанеслі з-за пандэміі

15.06.2020 / 22:14

Амерыканская кінаакадэмія перанесла 93-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар» з 28 лютага на 25 красавіка 2021 года.

Таксама пераносіцца адкрыццё для публікі музея кінаакадэміі, якое было запланавана на снежань 2020 года — цяпер яно адбудзецца 30 красавіка 2021 года.

Змены ў раскладзе зробленыя з-за пандэміі каранавіруса і прынятых у Штатах каранцінных мер. Многія кампаніі не паспеюць выпусціць свае фільмы ў тэрміны, вызначаныя раней.

Nashaniva.com