Пад Лідай кампанія падлеткаў на легкавіку вылецела ў кювет і перакулілася — 17-гадовая дзяўчына ў рэанімацыі

15.06.2020 / 17:25

Аварыя здарылася раніцай 15 чэрвеня на 2-ім кіламетры аўтадарогі Заполле — Дайнова, паведамляе ДАІ.

Ноччу 17-гадовы малады чалавек узяў ключы ад аўтамабіля бацькоў і паехаў за сваім знаёмым, па дарозе забраўшы яшчэ і сяброўку.

Кампанія адправілася катацца за горад. Каля 4.40 раніцы кіроўца не справіўся з кіраваннем, вылецеў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ пацярпела 17-гадовая дзяўчына — яе адвезлі ў рэанімацыю.

Nashaniva.com