На «Пушкінскай» перакулілася «Лада». Пашкоджаны яшчэ два аўто, у тым ліку хуткая

09.06.2020 / 16:51

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося на вуліцы Прытыцкага, каля станцыі метро «Пушкінская», піша TUT.BY.

Аварыя адбылася 9 чэрвеня, каля 16.10. Відавочцы паведамляюць, што на месцы здарэння — пашкоджаныя Audi, аўтамабіль хуткай дапамогі і перакуленая «Лада». Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Фота тэлеграм-канал Мінск зараз