Сабаленка сказала, што пра каранавірус яна пажартавала
06.06.2020 / 08:56
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб сваіх нядаўніх выказваннях.
«Маю жартоўную размову ў прамым эфіры з сяброўкай выставілі як інтэрв'ю і маю пазіцыю. Гэта была жартаўлівая размова. «Трыбуна», спадзяюся, прабачэнні не прымусяць сябе чакаць. І я падумаю, і, магчыма, дарую.
Хаджу ў масцы, выконваю дыстанцыю, клапачуся пра сябе і блізкіх, не хварэйце», — напісала Сабаленка ў сваім Instagram.
Адзначым, што спартсменка вяла стрым са свайго акаўнта, які не з'яўляецца закрытай старонкай.