Лукашэнка сказаў, што першы блок АЭС у Астраўцы запусцяць «літаральна на днях»

05.06.2020 / 16:10

Фота Надзеі Бужан

На сустрэчы з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам былі закранутыя і пытанні атамнай энергетыкі, піша БелТА.

«Вы будуеце такую ​​ж атамную станцыю, як мы пабудавалі і заканчваем будаўніцтва ў Астраўцы. Першы блок будзе ўведзены літаральна на днях. Гэта (будаўніцтва новых энергаблокаў вельмі важна для Венгрыі. У нас ёсць каласальны вопыт сумеснага будаўніцтва АЭС з расіянамі. Скажу больш: нашы будаўнікі яе пабудавалі самі пад патранатам і інжынірынгавым кантролем Расіі. Таму ў нас ёсць вопыт. Расіяне вельмі задаволеныя нашымі будаўнікамі і запрашаюць нас будаваць такія станцыі за мяжой, перш за ўсё ў Егіпце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com