У Бярэзінскім раёне малыя дзеці ўключылі газонакасілку — адзін хлопчык траўмаваны

05.06.2020 / 15:28

Здарэнне адбылося 4 чэрвеня, паведамляе СК.

Двое дзяцей ў двары дома самастойна запусцілі газонакасілку, у яе трапіла нага аднаго з дзяцей.

З цялеснымі траўмамі ён шпіталізаваны. Жыццё па-за небяспекай. Бацькі ў момант здарэння знаходзіліся ў доме, а пасля здарэння самастойна даставілі сына ў бальніцу.

Nashaniva.com