У кіраўніка Чачні Кадырава западозрылі каранавірус

21.05.2020 / 20:19

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў знаходзіцца пад наглядам дактароў з падазрэннем на заражэнне каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, паведамляюць СМІ. Паводле агенцтва ТАСС, кіраўнік Чачні быў дастаўлены на самалёце ў Маскву.

«Рамзана Кадырава даставілі на самалёце ў Маскву з падазрэннем на каранавірус. Цяпер [ён] знаходзіцца пад наглядам дактароў», — распавёў суразмоўца агенцтва. Паводле яго слоў, стан пацыента «стабільны».

Nashaniva.com