У двух гульцоў «Тарпеда-БелАЗ» станоўчы тэст на каранавірус, пад падазрэннем — некалькі футбалістаў

21.05.2020 / 15:05

У галкіпера «Тарпеда-БелАЗ» Уладзіміра Бушмы і хаўбека Міхаіла Афанасьева станоўчы тэст на каранавірус, піша Tribuna.com.

Таксама пад падазрэннем знаходзяцца яшчэ некалькі футбалістаў асноўнага складу. Яны не прымуць удзел у сённяшнім матчы з «Нёманам».

У клубе ад каментароў па гэтым пытанні адмовіліся.

Nashaniva.com