Слуцкаму блогеру Няронскаму замест вызвалення далі дадатковыя 5 сутак

16.05.2020 / 15:08

Блогера Уладзіміра Няронскага асудзілі яшчэ 5 мая ў Магілёве за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу «з публічным абмеркаваннем улады». Яму прызначылі 10 сутак, хоць ён сваю віну не прызнаў. 

«Я блогер, гэта нармальна — сустракацца з людзьмі. У нас свабода слова па Канстытуцыі», — даводзіў у судзе Няронскі.

Сёння стала вядома, што арышт блогера падоўжаны яшчэ на 5 сутак. Пра гэта паведамілі яго паплечнікі. 

Nashaniva.com