У Ганцавіцкім раёне рабочага насмерць прыціснула аўтапагрузчыкам

14.05.2020 / 21:48

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны ў Ганцавіцкім раёне.

Здарэнне адбылося ўначы 14 мая. Рабочы аднаго з прадпрыемстваў Ганцавіцкага раёна падчас выканання работ ехаў на аўтапагрузчыку заднім ходам. Пры руху ён патрапіў на пласт дранкі і пілавіння, машына пачала хіліцца на бок. Рабочы выпаў з машыны на зямлю і яго прыціснуў пагрузчык. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы.

Nashaniva.com