Паслухайце, як спяваюць на паўночнай Чарнігаўшчыне, дзе яшчэ бытуюць беларускія гаворкі ВІДЭА

02.05.2020 / 22:01

Не ўсе ведаюць, што на поўначы Чарнігаўскай вобласці Украіны захоўваюцца беларускія гаворкі. Яны блізкія да іншых так званых «северскіх» гаворак, на якіх таксама размаўлялі на Заходняй Браншчыне. Іх звязваюць з племем севяран. Даследаваў тыя гаворкі і збіраў лінгвіст Павел Растаргуеў. Артыкул пра яго можна прачытаць у новым нумары часопіса «Наша гісторыя».

Старую песню «Ой, з-за гор-гары едуць мазуры» спяваюць Любоў Будаш, Аляксандра Пархоменка і Аляксандра Здаравец з вёскі Рудка.

Нашы дыялекты — наш культурны скарб. Захоўвайце іх, гаварыце на іх.

Сяргей Гезгала