Беларуская калійная кампанія будзе пастаўляць у Кітай калійныя ўгнаенні па 220 даляраў

30.04.2020 / 18:51

Беларуская калійная кампанія заключыла новы кантракт з Кітаем на пастаўку калійных угнаенняў па цане 220 даляраў за адну тону, паведамілі ў прэс-службе БКК.

У папярэдні кантракт была закладзена цана 290 даляраў за адну тону.

Цэны на калійныя ўгнаенні летась знізіліся на фоне затаваранасці складоў дыстрыб'ютараў, і сёлета калій таннее разам з іншымі сыравіннымі таварамі.

Калійная кампанія адзначае негатыўны ўплыў пандэміі на рынак угнаенняў. Яна таксама закранула лагістычныя ланцужкі, падарвала рэгулярнасць паставак.

Nashaniva.com