Каранавірус у Докшыцах адступае: за тыдзень ніхто не памёр

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Аксана Палачаніна.

29.04.2020 / 21:10

«У нас абстаноўка стабілізавалася. Няма вялікага росту захворванняў, які быў напачатку красавіка: апошнія тры дні шпіталізуюць з пнеўманіяй па 3 чалавекі. Раней было і 10, і 12 чалавек на дзень. За апошні тыдзень таксама ніхто не памёр», — сказала Палачаніна і дадала, што ўсе ўстановы адукацыі і прадпрыемствы горада працуюць. 

Інфармацыю пра зацішша пацвердзілі і медычныя крыніцы ў горадзе. 

Докшыцы, фота Маршрут.бел

Чытайце:

За некалькі дзён у маленькім гарадку ад пнеўманіі памерлі, як мінімум, трое

У Докшыцах ад каранавіруса памерлі дзве работніцы хлебазавода

У Докшыцах памерла 45-гадовая медсястра, маці траіх дзяцей: пахаваюць у закрытай труне

АЯ