Макей абмеркаваў з Лаўровым беларуска-расійскія адносіны

29.04.2020 / 16:33

Фота Надзеі Бужан

29 красавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.

У ходзе размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама графікі двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.

Nashaniva.com