Макрон заявіў, што зараз не час расследаваць дзеянні СААЗ

22.04.2020 / 21:34

Прэзідэнт Францыі Макрон заявіў, што цяпер немэтазгодна пачынаць расследаванне дзеянняў СААЗ падчас пандэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.

Пры гэтым Макрон прызнаў, што ў пачатку пандэміі некаторыя праблемы ўсё ж праявіліся. Аднак, паводле яго слоў, «цяпер не час для таго, каб гаварыць пра гэта».

Nashaniva.com