EPAM просіць частку супрацоўнікаў як мага хутчэй узяць адпачынак з аплатай

13.04.2020 / 23:23

Супрацоўнікам буйной IT-кампаніі EPAM прыйшоў ліст ад Лары Саламона, дырэктара кампаніі па персаналу. Ён просіць усіх, у каго няма поўнай загрузкі на праекце, узяць большую частку свайго адпачынку з аплатай. Каб «максімізаваць прадукцыйнасць пазней, калі кампанія вернецца да нармальных бізнэс-працэсаў», піша dev.by.