У Буда-Кашалёўскім раёне пяць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

13.04.2020 / 17:45

На 12 красавіка на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна зарэгістравалі 5 выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй сярод насельніцтва. Хворых шпіталізавалі ў Гомельскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу, пішуць «Гомельскія ведамасці».

Установы дзяржаўнага санітарнага нагляду Гомельскай вобласці працягваюць праводзіць комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па недапушчэнні завозу і распаўсюджвання каранавіруса COVID-19.

Фота Надзеі Бужан