Прэзідэнты краін ЕАЭС сустрэнуцца ў рэжыме відэаканферэнцыі

13.04.2020 / 08:14

Прэзідэнты краін Еўразійскага эканамічнага саюза 14 красавіка абмяркуюць забеспячэнне эканамічнай стабільнасці ў дзяржавах ЕАЭС ва ўмовах пандэміі COVID-19, паведамляе БелТА.

Сустрэча адбудзецца па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі і пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Nashaniva.com