Вербніца, азмрочаная пандэміяй ФОТЫ

Здымкі Надзеі Бужан са Свята-Духавага сабора ў Мінску.

12.04.2020 / 15:28

12 красавіка праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербную нядзелю.

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў Яго як цара пальмавымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмавыя, якімі сустракалі Хрыста.

Звычайна Вербніца збірала тысячы людзей у цэнтральных мінскіх храмах. Але сёлета і тут адчуваліся ўплывы пандэміі: вернікаў было мала, многія з іх — у масках і пальчатках, людзі імкнуліся трымаць дыстанцыю на вуліцы. У храме гэта ўдавалася горай. 

Фота Надзеі Бужан