Інстаграм-каналу «Нашай Нівы» не хапае зусім крыху да запаветных 10 тысяч падпісчыкаў. Навошта нам гэта?

«Наша Ніва» імкнецца аператыўна даваць інфармацыю не толькі на сайце, але таксама і ў сацыяльных сетках, у тым ліку і ў інстаграме. Мы пастаянна расцем, і нам не хапае ўсяго 50 падпісчыкаў да 10 тысяч. Але трэба больш!

09.04.2020 / 16:30

Навошта?

Калі агульная колькасць нашых падпісчыкаў дасягне 10 тысяч, мы зможам размяшчаць спасылкі ў навіновых сторыз. У выніку карыстальнікі змогуць наўпрост пераходзіць на сайт і чытаць нашы матэрыялы.

Большая аўдыторыя і большая колькасць праглядаў прынясуць дадатковы даход, што дазволіць нам наняць новых журналістаў, а значыцца, ствараць яшчэ больш кантэнту.

Падпісацца

Далучайцеся да нашых суполак у сацыяльных сетках — так вы нічога не прапусціце і будзеце заўсёды разам з «НН»!

Nashaniva.com