Імша на Вербніцу каля касцёла святога Роха ў Мінску прайшла на вуліцы і ў шахматным парадку ФОТАФАКТ

05.04.2020 / 18:33

За некалькі дзён да Вербнай нядзелі, якую каталікі ў 2020-м адзначаюць сёння, 5 красавіка, пробашч касцёла ксёндз Юрый Санько напісаў у сваім фэйсбуку пра тое, што прыняў рашэнне ўсе галоўныя службы велікоднага тыдня праводзіць на адкрытым паветры. Для гэтага на прыкасцёльнай тэрыторыі паставілі палявы алтар, піша kp.by.

— Клапоцячыся пра духоўнае развіццё вернікаў, але таксама перажываючы за фізічнае здароўе парафіян з-за распаўсюджвання каранавіруса, — так патлумачыў сп. Юрый Санько, падкрэсліваючы: — Думаю, што не знойдзецца чалавека, які са мной не пагодзіцца: сёлетні Вялікі Пост праходзіць у няпростай атмасферы.