Яшчэ ў адной краіне ў свеце стартаваў чэмпіянат па футболе

05.04.2020 / 17:04

На выходных стартаваў чэмпіянат Таджыкістана па футболе. Сёння, напрыклад, былі згуляныя тры матчы.

Такім чынам, па стане на 5 красавіка футбольныя чэмпіянаты гуляюцца ў чатырох краінах: Беларусь, Бурундзі, Нікарагуа і Таджыкістан.

Праводзяцца таксама таварыскія матчы ў Швецыі.

Nashaniva.com