На праспекце Пераможцаў «Форд» урэзаўся ў ліхтар
05.04.2020 / 09:57
Здарэнне адбылося ўначы, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
26-гадовы кіроўца «Форда» рухаўся па праспекце Пераможцаў з боку Нямігі (паводле відавочцаў, з перавышэннем хуткаснага рэжыму) і пасля праезду скрыжавання праспект Пераможцаў — вул.Мельнікайце не справіўся з кіраваннем — здзейсніў наезд на асвятляльную мачту, а затым выехаў за межы праезнай часткі.
Кіроўца шпіталізаваны. Вынікі медыцынскага агляду на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення будуць гатовыя крыху пазней.