У Пружанскім раёне насмерць прыціснула 39-гадовага трактарыста

23.03.2020 / 19:38

Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці смяротнага траўмавання рабочага.

Здарэнне адбылося днём 21 сакавіка. У міліцыю паступіла паведамленне пра гібель рабочага аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Пружанскага раёна. Высветлілася, што 39-гадовы трактарыст займаўся рамонтам прычэпа-раскідвальніка. З кран-бэлькі сарваўся балансір з двума коламі і ўпаў на мужчыну. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.