Метэаслужбы папярэджваюць пра галалёдзіцу на заўтра

22.03.2020 / 18:42

Галалёдзіца і да 4 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 сакавіка. У панядзелак будзе малавоблачна і без ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў марозу. Днём будзе ад нуля да плюс 4 градусаў.

Nashaniva.com