«Да відна» на Еўрабачанне не паедзе. Удзельнікаў Еўрабачання 2021 абавяжуць прыехаць з новымі песнямі

21.03.2020 / 08:57

Арганізатары конкурсу Еўрабачанне вырашылі, што ў 2021 годзе ўдзельнікі не змогуць удзельнічаць з тымі песнямі, якія збіраліся прадстаўляць сёлета.

Таксама вырашылі, што краіны могуць памяняць сваіх удзельнікаў, адправіўшы ў наступным годзе не тых, хто выйграў нацыянальны адбор у 2020.

Нагадаем, Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў рашэнне адмяніць правядзенне конкурсу ў Ратэрдаме, запланаванага на май 2020 года, з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса.

Ад Беларусі павінны быў выступіць гурт Val з песняй «Да відна».

Чытайце таксама: «Да відна, да відна засталася не адна». Беларускамоўная песня з запамінальным прыпевам паедзе на Еўрабачанне ВІДЭА

Nashaniva.com