У Швецыі таксама не стае даляраў: цэнтральны банк краіны вымушаны дамаўляцца з ФРС

19.03.2020 / 19:59

З-за напружанай сітуацыі на фінансавым рынку, звязанай з пандэміяй каранавіруса, Банк Швецыі і Федэральная рэзервовая сістэма ЗША дамовіліся аб абмене даўгавымі абавязацельствамі на 60 млрд даляраў ЗША. Гэта дапаможа Банку Швецыі пашырыць свае магчымасці па выдзяленні крэдытаў у далярах ЗША ў Швецыі. Пагадненне паміж Рыксбанкам і Федэральным рэзервам будзе дзейнічаць не менш за шэсць месяцаў.

Nashaniva.com