Рэжым павышанай гатоўнасці з-за каранавіруса ўвялі па ўсёй Расіі

19.03.2020 / 17:23

ТАСС

Ва ўсіх рэгіёнах Расіі ўвялі рэжым павышанай гатоўнасці з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе ТАСС.

Усе масавыя мерапрыемствы адменены, школы і ВНУ пераведзены на дыстанцыйнае навучанне.

Адпаведныя распараджэнні падпісалі ўлады суб'ектаў РФ, удакладняе агенцтва.