Індуісты рэкамендуюць ад каранавіруса каровіну мачу

14.03.2020 / 21:18

У суботу індуісцкая рэлігійная група арганізавала масавае мерапрыемства з піццём каровінай мачы. Удзельнікі гэтай сустрэчы лічаць, што яна засцерагае ад каранавіруса, бо многія індусы лічаць карову свяшчэннай, а некаторыя п'юць каровіну мачу, лічачы, што яна мае лячэбныя ўласцівасці, піша Reuters.

Эксперты неаднаразова сцвярджалі, што каровіна мача не вылечвае хваробы, такія як рак, і няма ніякіх доказаў таго, што яна можа прадухіліць каранавірус.

У «вечарыне» ўзялі ўдзел 200 чалавек, і арганізатары спадзяваліся правесці падобныя мерапрыемствы ў іншых месцах у Індыі.

«Мы пілі каровіну мачу ўжо 21 год, мы таксама прымаем ванну з каровіным гноем. Мы ніколі не адчувалі неабходнасці спажываць англійскія лекі», — сказаў адзін з удзельнікаў вечарынкі.

Nashaniva.com; фота Danish Siddiqui, Ройтэрз